Цэнтр Польска-расійскага дыялогу і паразумення апублікаваў частку прозвішчаў з г.зв. беларускага катынскага спісу (некалькі тысячаў)— забітых на тэрыторыі Беларусі грамадзян Польшчы. У тым сьпісе ёсьць і жыхары Баранавічаў. Можа хто спраўдзіць лёс сваіх сваякоў, якіх застрэлілі ў Курапатах ды Парку Чэлюскінцаў пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР….
Фрагмэнт рэканструкцыі гэтага спісу складаецца з 98 прозвішчаў грамадзян Польскай дзяржавы, якія былі закатаваныя савецкай уладай ў 1940 годзе ў беларускіх турмах.
Сьпіс паўстаў у выніку параўнаньня спісаў польскіх грамадзян, якія загінулі на тэрыторыі былых паўночна-ўсходніх ваяводстваў Польшчы, з запісамі прозьвішчаў асоб, якіх перавозілі ў менскую турму канвойнымі войскамі НКУС СССР. Сьпіс 15-й брыгады войск НКУС быў прадстаўлены Расійскім дзяржаўным ваенным архівам. Польскія грамадзяне з гэтага канвою былі за невялікімі выключэньнямі завезеныя ў менскую турму з сакавіка па ліпень 1940 года.
Спампаваць сьпіс цалкам можна тут.
Ніжэй прыведзены пераклад з польскай:
Гаўлік Станіслаў, бацька Ян, нарадзіўся 11.09.1898 ў Тарнове, кіраўнік баранавіцкага ўліковага бюро, арыштаваны ў верасьні 1939 у Баранавічах, вывезены з горада 3 чэрвеня 1940 r. 135 –м батальёнам НКУС да Менска, куды патрапіў 4 чэрвеня 1940 г.
Чычынскі Вацлаў, бацька Антон, скарбовы ўраднік, арыштаваны ў Баранавічах 06.11.1939 г., вывезены з Баранавічаў 3 чэрвеня 1940 r у Менск 135 –м батальёнам НКУС.
жыхары ваколіц горада:
Койдэр Ян Андрэевіч (Коидер Иван Андреевич 1896 г.н., харунжы польскага войска, вайсковы асаднік, арытаваны 17.09.1939 r. у маёнтку Нягнявічы, вывезены з Баранавічаў 18 мая 1940 г. у Менск 135-м батальёнам НКУС у той самы дзень патрапіў у менскую вязьніцу.
Каладзей (Kołodziej) Станіслаў Ян , бацька Андрэй, маці Марыля, 27.12.1893 r.н.., інжынэр-чыгуначнік, войт гміны Дзярэчын (Слонімскі павет), арыштаваны ў 1939 г у Дзярэчыне, вывезены з Баранавічаў 3 чэрвеня 1940 г. да Менску 135- батальёнам НКУС. У той самы дзень прыняты меснкаю вязьніцаю.
Лукашэвіч Антон, бацька Юзэф, маці Марыя, 07.04.1907 г.н., турэмны ахоўнік, арыштаваны ў студзені 1940 г. у Наваградку, вывезены з Баранавіч 9 мая 1940 г 136-м батальёнам НКУС да Менску. У той самы дзень патрапіў у Менск.
Лукашэвіч Юзэф, бацька Ксавэры, маці Марыя, 1909 г.н. (мястэчка Вінкоўцы), судзьдзя, арыштаваны 20.09.1939 у Наваградку, вывезены з Баранавічаў 9 мая 1940 г. 136-м батальёнам НКУС да Менску. У той самы дзень пактрапіў у Менск.
Міхальскі Ян Антонавіч, 1892 г.н., арыштаваны ў верасьні 1939 у Наваградку. Вывезены 3 чэрвеня 1940-га з Баранавічаў у Менск. У той самы дзень прыняты Менскаю вязьніцаю.
Рахавецкі Антон, бацька Нікадзім , маці Юзэфа, 1912 году нараджэньня, паліцыянт. Арыштаваны 13.01.1940 у Слочве каля Наваградка, вывезены з Баранавіч 9 мая 1940 г. 136-м батальёнам НКУС да Менску. У той самы дзень пактрапіў у Менск.