Помнік невядомаму жаўнеру, паштоўка міжваеннай Польчы
Першы помнік ў Баранавічах быў усталяваны 19 красавіка 1920 года ў гадавіну здабычы горада польскімі атрадамі генэрала Шаптыцкага. Называўся ён адразу Помнік незалежнасьці і знаходзіўся каля праваслаўных могілак на рагу вуліц Міцкевіча (цяпер Леніна) і Шаптыцкага (цяпер Савецкая).
Скрыжаваньне вул. Міцкевіча і Шаптыцкага ў даваенных Баранавічах. На рагу могілак відаць помнік Невядомаму жаўнеру.
Аднак праз пяць гадоў просты помнік быў ператвораны ў Помнік-магілу Невядомага жаўнера. Парэшткі невядомага жаўнера (якога вызначылі лёсаваньнем) былі выкапаны на вайсковых могілках 9 Дывізыёну артылерыі коннай у вайсковым гарадку. Жаўнера ўрачыста перапахавалі 28 чэрвеня 1925 года каля помніка. У сьвяточных мерапрыемтввах прымалі ўдзел улады гораду, войскоўцы, духавенства і простыя жыхары.
Урачыстае перапахаваньне невядомага жаўнера ў Баранавічах. Здымак з NAC (польскага нацыянальнага архіву цыфровага ).
Баранавіцкі Помнік невядомаму жаўнеру быў другім, пасьля Варшаўскага, які заснавалі ў даваеннай Польчы.
Помнік Невядомаму жаўнеру, даваенная паштоўка.
Першапачатковы выгляд Помніка незалежнасьці ў Баранавічах, даваенная паштоўка.
Каля помніка адбываліся прады і сьвяты горады, пад час якіх гарэў вечны агонь.
Пасьля далучэньня Баранавічаў да БССР у верасьні 1939 года помнік быў зьнішчаны. Па вайне нейкі час на яго месцы стаяў Помнік Сталіну.
Што сталася з магілаю жаўнера – невядома. Магчыма ён і цяпер спачывае пад клюмбаю насупраць цяперашняга гатэлю “Горізонт”. Як зрэшты і сотні іншых магілаў старых праваслаўных могілак, што знаходзяцца пад Плошчай Леніна і сквэрам каля фантану.