Прайшло крыху больш за год, як скончылася вайна. Раптам у 76-м гвардзейскім штурмавым авіцыйным палку , што стяаў у Баранавічах, на працягу двух месяцаў адбылося дзьве трагедыі .
8 верасьня 1946 у Баранавічах скончыў жыцьцё самагубствам двойчы Герой СССР маёр Міхаіл Сьцепанішчаў. Намесьнік камандзіра 76-га палка застрэліўся з табельнай зброі па невядомым цяпер ужо прычынам.
Сьцепанішчаў ваяваў з самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Да красавіка 1944 зьдзейсьніў 127 баявых вылета.
За мужнасьці і гераізам 26 кастрычніка 1944 быў узнагароджаны званьнем героя СССР. Пазьней ўжо па вайне 29 чэрвеня 1945 года атрымаў другую зорку героя Савецкага Саюза за удзел у вызваленьні Беларусі, Прыбалтыкі і штурм Кенігсбэрга.
Усяго зьдзейсьніў 234 баявых вылета на бамбардзіроўчыке Су-2 і штурмавіке Іл-2.
Пахаваны на старых праваслаўных могілказ у Баранавічах.
Не пасьпеў 76-ты авіяцыйны полк адысьці ад гэтага трагічнага выпадка, як ў 10 лістапада 1946 года нечакана сьмяротна атруціўся іх камандзір падпалкоўнік Аляксандр Наканечнікаў.
Удзельнік вайны ў Гішпаніі, Наканечнікаў таксама ваяваў ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Удзельнічаў у абароне Кіева, Курскай і Сталінградзкай бітвах, вызваленьні Беларусі, баях за Кенігсберг, штурме Берліна.
За шматлікія заслугі 1 ліпеня 1944 года яму было прысвоена званьне Героя СССР.
Пахаваны Александр Наканечнікаў на Старых праваслаўных могілках у Баранавічах. Яго імя носіць вуліца ў нашым горадзе.