Нямецкія жаўнеры каля будынку ў 1917 годзе.
І сучасны выгляд камяніцы.
Абэліск славутаму земляку-паэту быў усталяваны ў 1927 годзе ў Завосьсі з ініцыятывы братоў Залеўскіх (настаўнікаў са Снова). Іх ідэю зрэалізавалі польскія вайсковыя часткі з Баранавічаў.
Месьціўся помнік каля пад’езду да фальварка Міцкевічаў. Абэліск быў аточаны слупкамі з ланцугом. На помніку быў барэльеф Міцкевіча і подпіс па польску “Тут ў Завосьсі 24 сьнежня 1798 году нарадзіўся вялікі паэт Адам Міцкевіч“.
Перад абэліскам паклалі камень , які паходзіў з аўтэнтычнага падмурку маёнтка, што быў зьнішчаны пад час Першай сусьветнай вайны. На тым каменьні была выкавана дата 24 ХІІ 1798.
Пад час Другой сусьветнай вайны помнік быў зьнішчаны, а ў 1955 годзе (да 100-годзьдзя сьмерці паэта) разам з маёнткам адноўлены.
Аднак на сёняшні дзень пабачыць той помнік немагчыма. Па зьвестках польскіх крыніц, падчас рэканструкцыі сядзібы ў 1998 годзе абэліск вывернулі й закапалі. Камень жа пераклалі пры ўезьдзе ў фальварак.
Польская мастачка Мая Беразоўская, яшчэ адна знакамітая асоба, што нарадзілася ў Баранавічах, але зусім невядомая ў нас.
Нарадзілася Мая ў нашым горадзе 13 красавіка 1893 (ці 1898) года ў сям’і інжынэра Эдмунда Беразоўскага. Яе бацька быў падпалкоўнікам расейскай арміі і будаўніком чыгункі, пазьней ён служыў у польскім войску ў чыне генэрала брыгады.
Мая вучылася ў Пецярбургу (1908-1909), мастацкай школе Кракава (1910-1912) ды Мюнхэна (1913).
Яшчэ перад вайною праславілася як мастачка эратычнай графікі. Чалавечыя пачуцьці й каханьне былі матывамі яе творчасьці на працягу ўсяго жыцьця.
У 1933-36 гг жыла ў Парыжы, дзе супрацоўнічала з выданьнямі “Le Figaro”, “Le Rire”, “Ici Paris”. У апошняй газэце ў 1935 годзе надрукавала сэрыю карыкатураў “Любоўныя авантуры салодкага Адольфа“, што датычыліся Гітлера. Нямецкая амбасада ў Францыі палічыла гэта абразай сваёй дзяржавы і падало на Беразоўскую у суд. Напачатку суд прызнаў віну мастачкі і прысудзіў ёй штраф ў 500 франкаў, але пазьней дзякуючы апэляцыі кара была зьменшана да сымбалічнай квоты.
Пасьля паразы французаў у вайне, з пачаткам нямецкай акупацыі Беразоўская вымушана была хавацца ў правінцыі. У студзені 1942 году, яна вярнулася ў Варшаву. Па даносу яе схапіла гестапа. У маі 1942, за зьнявагу Гітлера яе зьмясьцілі ў канцэнтрацыйны лягэр Равэнсбрук з выракам на кару сьмерці.
Працяг тут