Самалёт Breguet XIVB2 з 3-й Эскадры выведкі. На самалёце вельмі выразна бачны выява эскадры – „Сьмерць якая грае на скрыпцы”. Здымак выкананы на аэрадроме пасьля выртаньня з баявога вылету 14 кастрычніка 1920 году. Самаёлт носіць завадскі нумар 10.41 iі служыў у 3. ЭВ з 18.09.1920 да 01.11.1920. У кабіне сядзіць сяржант пілот P. Toluściak т паручнік назіральнік Stanisław Ratomski. Каля машыны першы зправастаіць камандзір 3. ЭВ капітан пілот D. Makijonek, а побач яго (у скураной куртцы) пілот эскадры паручнік пілот T. Prauss.
Як бачна на здымку пілоты мелі час ну гульню ў гольф!
Ёсьць здымкі , дзе самалёты Breguet XIVA2 эскадры месьцяцца на чыгуначных платформах 18.11.1920 году. На адным самалёт 3-й Эскадры выведкі. Зьвярніце ўвагу на грубое футра ў якое апрануты персанал. На адным здымку самалёт з нумарам 10.15. На яго кабіне ляжыць падпаручнік пілот K. Zacharewicz, з левага боку каля кабіныстаіць сяржант пілот P. Toluściak – дабраахвотнік з ЗША (Pittsburg) – каля яго стаіць сяржант пілот W. Wojtowski з 17-й Эскадры.
На апошнім здымку на адно з кабінаў відаць завадскі нумар 10.43. Здымкі выкананыя падчас перабазірваньня аэрадрому да Варшавы.