Пабачыў на нямецкім аўкцыёне ebay дзьве гравюркі зьвязаныя з Баранавічамі. Ці, хутчэй з Баранавіцкай апэрацыяй, якая завецца яшчэ Скробава-Гарадзішчанскай.
Архівы
All posts for the month Снежань, 2012
21 сьнежня гэта ня толькі чарговапрызначаны канец сьвету. Бабулькі і дзядулі згадаюць нам, што гэта яшчэ і афіцыйны дзень нараджэньня таварыша Сталіна (1879).
Сымбалічна, што з-за Сталіна для дзясяткаў мільёнаў чалавек сапраўды наступіў канец сьвета. Жыцьцё было зламанае нават для тых, хто выжыў у савецкіх канцлягэрах і трапіў на волю пасьля сьмерці бальшавіцкага важака.
Хаця згодна неафіцыйных зьвестак Іосіф Вісарыёнавіч нарадзіўся 18 сьнежня. Зрэшты, гісторыя сьведчыць, што важдзі нацый любяць зьмяшчаць свае дні народзінаў.
Разьвітаньне таварышаў з жаўнерам 2-й роты пяхотнага палка ландвэра № 11. 30 ліпеня 1917, вучастак фронту Баранавічы-Гарадзішча.
Колькі такіх пахаваньняў штодня адбывался ў ваколіцах нашага горада за 3 гады (1915-1917) пакуль тут стаяў фронт? Ад большасьці магілаў тых (і рускіх, і нямецкіх) не засталося на сёньня і сьледу.
Здымак паходзіць адсюль.
Пасьля заканчэньня польска-бальшавіцкай вайны 1920 году, часткам Войска Польскага былі прызначаны пастаянныя месцы дыслякацыі. У пасьляваенны час, каб забясьпечыць сябе прадуктамі і таварамі, у большасьці вайсковых частак пачалі стварацца каапэратывы. Іх пайшчыкамі былі як афіцэры, так і падафіцэры з жаўнерамі. Усе каапэратывы амаль адразу аб’ядналіся ў Саюз вайсковых каапэратываў.
Падчас Першай сусьветнай вайны, за адзін толькі цяжкі 1915 год, Баранавічам пашчасьціла пабачыць адразу двух вялікіх імпэратараў. Спачатку ў нашым горадзе месьцілася Стаўка Мікалая ІІ. А пасьля таго, як ў ноч з 23 на 24 верасьня 1915 года Баранавічы захапілі немцы, сюды наведаўся і германскі кайзэр Вільгельм ІІ. Працяг тут