На Беларусі 95-я угодкі стварэньня Чырвонай арміі сёньня адзначаюцца як дзень заснаваньня беларускага войска.
Вось толькі цікава, якое можа быць войска без дзяржавы? І хто мне пералічыць створаныя тады савецкія беларускія вайсковыя фармацыі і адзелы? Ці нават беларускія роты ды ўзводы? Цяперашнія ўлады не прызнаюць абвяшчэньне Беларускай Народнай Рэспублікі (адбылося 25 сакавіка 1918 года), а спасылаюцца на 1 студзеня 1919. Тады бальшавікі абвесьціл пра стварэньне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь са сталіцаю у Смаленску. Але ж гэта толькі праз год! Калі ўся тэрыторыя нашай краіны знаходзілася пад палякамі.
Працяг тут