Ужо пісаў неяк раней пра прыезд у Баранавічы кайзэра Вільгэльма ІІ. Прыйшоў час згадаць і іншых царственных асобаў – Мікалая ІІ і князя Мікалая Мікалаевіча.
Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага — ворган вышэйшага палявога кіраваньня войскам і месцазнаходжаньне вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расеі на тэатры баявых дзеяньняў пад час Першай сусьветнай вайны 1914—1918 гг..
Ад пачатку вайны Стаўка знаходзілася ў Баранавічах. Пасьля імклівага наступу немцаў і набліжэньня да нашага гораду Стаўка ад 8(21) жніўня 1915 да 25 лютага 1918 была ў Магілёве, пасьля ў Арле. 16 сакавіка 1918 Стаўка была ліквідаваная.
Вярхоўным галоўнакамандуючым расейскага войска быў вялікі князь Мікалай Мікалаевіч, а цар мікалай ІІ проста наведваў Стаўку колькі разоў, можна так сказаць – у рэклямных мэтах: каб узьняць баявы дух салдат і даведацца, як справы на фронце.
Здымкі рабіліся відаць таксама ў рэклямных мэтах, для расейскіх часопісаў і газэт. Але паказваюць нам тыя забытыя старонкі гісторыі горада і вайсковага гарадка .
На жаль, старыя баракі, што бачылі апошняга русага імпэратара, паціху зьнішчаюцца і праіснуць відаць ужо нядоўга.